Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2019, 15:19

Амаль 4,8 млн іншаземцаў наведалі Беларусь у 2018 годзе, больш за 100 тыс. - па бязвізе

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, Беларусь у 2018 годзе наведаў 4 791 951 замежны грамадзянін, што амаль на паўмільёна больш, чым у 2017-м. Такія лічбы былі агучаны сёння на падагульняючай калегіі Міністэрства спорту і турызму ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Магчымасцю наведаць Беларусь па бязвізавым рэжыме ў 2018 годзе скарысталіся больш за 100 тыс. іншаземцаў. Чакаецца, што ў гэтым годзе колькасць замежных гасцей павялічыцца, паколькі ў чэрвені Мінск прыме II Еўрапейскія гульні, а ў верасні лёгкаатлетычны матч Еўропа-ЗША.

Экспарт турыстычных паслуг у Рэспубліцы Беларусь у студзені-лістападзе 2018 года склаў $207,2 млн, тэмп росту - 114,0 працэнта да аналагічнага перыяду 2017 года. Турыстычная сфера ў Беларусі развіваецца ў рамках дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная", мэта якой - фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, унясенне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі. У краіне штогод расце колькасць аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры. Турыстычны патэнцыял Беларусі ў мінулым годзе быў прадстаўлены на 13 міжнародных спецыяліваных выстаўках, праведзена 18 прэзентацый турыстычных магчымасцей Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі