ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 верасня 2020, 19:13

Амаль 350 ваенных, 30 танкаў і БМП прыбылі з Беларусі ў Расію на вучэнне "Каўказ-2020"

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі прыбылі на расійскі палігон Капусцін Яр, дзе прымуць удзел у стратэгічным камандна-штабным вучэнні "Каўказ-2020". Вучэнне пройдзе з 21 па 26 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Расіі.

"Беларускія ваеннаслужачыя ў складзе кааліцыйнай групоўкі войскаў адпрацуюць вядзенне абароны, адбіццё паветраных удараў праціўніка, пераход у наступ і далейшы яго разгром", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле даных расійскага ваеннага ведамства, усяго ў вучэнні ад Беларусі будуць задзейнічаны амаль 350 чалавек, звыш 30 танкаў і баявых машын пяхоты (БМП), а таксама шэсць самаходных артылерыйскіх установак 2С1 "Гваздзіка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі