Фота Нацбанка
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 2,7 тыс. заявак паступіла для ўдзелу ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля, прыём работ ужо завяршыўся. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Конкурсная камісія вызначыць пяць лепшых работ, якія размесцяць на сайце Нацбанка для галасавання. На падставе ацэнак камісіі і вынікаў анлайн-галасавання будзе выбраны новы графічны знак беларускага рубля. Галасаванне стартуе 17 лістапада.
Раней намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун тлумачыў у размове з журналістамі, навошта быў аб'яўлены конкурс. "Нагадаю, 20 гадоў таму Нацыянальны банк прыняў рашэнне аб выбары графічнага сімвала. Гэта дзве літары - Br на лацінцы. Мінула 20 гадоў, і мы ўбачылі, што гэты знак ніяк не прыжыўся. Таму было прынята рашэнне аб'явіць адпаведны конкурс. Менавіта так, шляхам конкурснага адбору, 20 гадоў таму выбіраўся графічны знак. Бачым, што ў гэтым зноў ёсць крайняя неабходнасць", - падкрэсліў ён. На яго думку, гэта павінен быць адзін сімвал на лацінцы, які будзе зразумелы ўсёй міжнароднай супольнасці і будзе асацыіравацца менавіта з беларускім рублём.
У Нацбанку вызначылі патрабаванні да конкурсных работ. Эскізны праект графічнага знака павінен быць кароткім, спецыфічным (унікальным), простым, універсальным, захоўваць свой знешні выгляд нават пры змяненні памеру і ў чорна-белым выкананні. Канцэпцыя сімвала графічнага знака павінна мець аўтарскую трактоўку яго сэнсу і зместу (ідэя, абазначэнне, мэта распрацаваных элементаў). Графічны знак павінен асацыіравацца з назвай афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі - беларускага рубля, графічны знак па магчымасці павінен грунтавацца на кірыліцы.-0-