Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 26 886 школьнікаў з 2314 устаноў адукацыі праверылі свае фінансавыя веды ў час першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці, які прайшоў у верасні, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Сярэдні бал, які набралі ўдзельнікі алімпіяды пры рашэнні тэставых заданняў, склаў 61 са 100 магчымых. Максімальную колькасць балаў набраў 81 чалавек.
Другі і трэці рэгіянальныя этапы рэспубліканскай алімпіяды адбудуцца 18 кастрычніка і 15 лістапада. Заключны этап алімпіяды пройдзе ў Мінску ў Нацыянальным банку 13 снежня.
Алімпіяда па фінансавай дасведчанасці праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі штогод з 2014 года. За мінулыя гады свае веды ў ёй змаглі праверыць амаль 187 тыс. вучняў.-0-