Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 чэрвеня 2020, 14:08

Амаль 23 тыс. маладых людзей плануюць працаўладкаваць органы па працы, занятасці і сацабароне летам

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне плануюць працаўладкаваць амаль 23 тыс. маладых людзей летам. Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Жанна Шчамялёва сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Штогод мы праводзім арганізацыйную работу па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні моладзі ў свабодны ад вучобы час. Заключаюцца дагаворы, вызначаюцца віды работ, памер фінансавання. У 2020 годзе моладзь у асноўным будзе займацца азеляненнем і добраўпарадкаваннем тэрыторыі навучальных устаноў і ўстаноў сацыяльнай абароны, рамонтам вучэбнай мэблі, рэстаўрацыяй кніжнага фонду. Усяго плануецца працаўладкаваць у свабодны ад вучобы час амаль 23 тыс. чалавек з ліку моладзі", - сказала Жанна Шчамялёва.

У асноўным гэта школьнікі - 85 працэнтаў ад агульнай колькасці хлопчыкаў і дзяўчынак. Таксама будуць задзейнічаны навучэнцы ССНУ, прафтэхвучылішчаў, ВНУ.

На гэту сферу было выдзелена амаль Br6 млн, у тым ліку на зарплату для маладых людзей.

На сённяшні дзень органамі па працы заключана 697 дагавораў з наймальнікамі на працаўладкаванне моладзі. За студзень-май ужо амаль 4 тыс. чалавек з ліку моладзі працавалі ў свабодны ад вучобы час.

Часовая занятасць арганізуецца ва ўсіх раёнах рэспублікі.

Дарэчы, ёсць і тыя наймальнікі, якія гатовы прыняць дзяцей на работу за свае сродкі - такое пажаданне выказала 131 арганізацыя. У іх ліку "Белпошта", "Белсаюздрук", гандлёвыя арганізацыі, лясгасы, аграгаспадаркі, ЖКГ і іншыя.

Для таго каб працаўладкавацца, трэба звярнуцца ў тэрытарыяльную службу занятасці - там хлопцам і дзяўчатам дапамогуць вызначыцца з выбарам работы на летні перыяд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі