Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 ліпеня 2020, 09:18

Амаль 11,4 тыс. абітурыентаў плануюць здаць ЦТ па хіміі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 11,4 тыс. абітурыентаў плануюць сёння здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па хіміі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

ЦТ традыцыйна пачнецца ў 11.00. Абітурыентам рэкамендавана своечасова прыбываць да пунктаў ЦТ - не пазней як за паўгадзіны да пачатку іспыту. Гэта дасць магчымасць без спешкі прайсці рэгістрацыю. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, што засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), і ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру.

Нельга прыносіць з сабой мабільныя тэлефоны і іншыя ўстройствы, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Выключэнне зроблена толькі для калькулятара і толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі. Акрамя таго, у час тэсціравання нельга мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання заданняў. За парушэнне абітурыент будзе выдалены з аўдыторыі і не зможа ў гэтым годзе здаць ЦТ па прадмеце нават у рэзервовы дзень.

Заданні ЦТ цалкам адпавядаюць школьнай праграме, а верагоднасць угадвання фактычна зведзена да нуля. Таму падагульняючыя балы за тэсты будуць залежаць выключна ад падрыхтоўкі самога абітурыента.

Наступнае ЦТ - па фізіцы - пройдзе 10 ліпеня. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш як 64 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі