Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2025, 12:17

Амаль 100 стабальных рэзультатаў. Сталі вядомы вынікі другога ЦТ

Фота з архіва
Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы рэзультаты другога з двух асноўных дзён правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ад 5 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У гэты дзень у цэнтралізаваным тэсціраванні па чатырох профільных вучэбных прадметах (фізіцы, хіміі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве) прынялі ўдзел амаль 29,2 тыс. абітурыентаў. "Максімальна магчымы рэзультат 100 балаў удалося атрымаць 99 абітурыентам, у тым ліку 35 - па грамадазнаўстве, 46 - па хіміі, 11 - па фізіцы, 7 - па гісторыі Беларусі. Абітурыенты паказалі добрыя рэзультаты. Сярэдні тэставы бал па грамадазнаўстве склаў 59,8 пункта, па фізіцы - 55,2, па гісторыі Беларусі - 53,8, па хіміі - 48,9", - праінфармавалі ў ведамстве.

Атрымаць інфармацыю аб рэзультатах ЦТ, убачыць скан-копію свайго бланка адказаў, а таксама азнаёміцца з правільнымі адказамі да заданняў экзаменацыйнай (тэставай) работы абітурыенты могуць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Сертыфікаты ЦТ абітурыенты змогуць атрымаць з 1 ліпеня ў пунктах правядзення, у якіх яны прымалі ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі