Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2021, 10:13

Амаль 10 тыс. прызыўнікоў будуць накіраваны ў рады беларускай арміі гэтай вясной

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 10 тыс. прызыўнікоў будуць накіраваны на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у рамках вясенняга прызыву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Асаблівасцю чарговага прызыву з'яўляецца тое, што на службу ў рэзерве будуць прызваны студэнты беларускіх ВНУ сельскагаспадарчага профілю, якія выказалі жаданне прайсці такую службу.

У гэтыя дні ў ваенных камісарыятах завяршаецца медыцынскае абследаванне прызыўнікоў, праходзяць пасяджэнні прызыўных камісій, у працэсе якіх прымаюцца рашэнні аб месцы службы будучых салдат.

Адпраўка ў войскі новага папаўнення пачнецца з 14 мая. Ваенную прысягу навабранцы Узброеных Сіл прымуць 12 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі