ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2020, 12:37

Амаль 1 тыс. паломнікаў-хасідаў знаходзіцца на міжграніччы Беларусі і Украіны

16 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Амаль 1 тыс. паломнікаў-хасідаў знаходзіцца на нейтральнай паласе паміж граніцамі Беларусі і Украіны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Гомельскай пагранічнай групы Аляксей Дзюбянкоў.

Невялікімі групамі або паасобку паломнікі прадаўжаюць прыбываць у пункт пропуску "Новая Гута". У сярэднім гэта 2-3 чалавекі кожныя паўгадзіны. Пункт пропуску працуе ў штатным рэжыме. Аднак украінскі бок пропуск не аднавіў.

На нейтральнай паласе паміж беларускім і ўкраінскім пунктамі пропуску збіраюцца сотні іўдзеяў-хасідаў, якія імкнуцца наведаць святыню ва ўкраінскім горадзе Умань. Мінулая ноч прайшла без якіх-небудзь здарэнняў, сказаў афіцыйны прадстаўнік.

Сіламі падраздзяленняў МНС Гомельскай вобласці разгорнута 10 палатачных модуляў з пушкамі для абагравання. Спецмашыны МНС таксама падвозяць цыстэрны з пітной вадой. Дзеці і жанчыны размешчаны ў аўтобусах, прадстаўленых аўтобусным паркам.

Кругласутачна дзяжураць супрацоўнікі і валанцёры Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

"Уначы мясцовыя рабіны таксама падвозілі коўдры", - сказаў афіцыйны прадстаўнік Гомельскай пагранічнай групы. Добра наладжана і адпрацавана міжведамаснае ўзаемадзеянне.

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, у перыяд з 14 да 16 верасня ў пункце пропуску "Новая Гута" на выезд з Беларусі аформлена 1064 грамадзяніны Ізраіля, з іх 68 дзяцей да 12 гадоў, 174 чалавекі - ад 12 да 18 гадоў.

У пункце пропуску "Махро" 15 верасня з 14.00 да 18.30 на выезд з Беларусі было аформлена 109 грамадзян Ізраіля. Гэтай ноччу група ў поўным складзе вярнулася на тэрыторыю Беларусі з-за яе няпропуску ўкраінскім бокам.

Як паведамлялася, украінскі бок спыніў пропуск грамадзян і транспарту праз пункт пропуску "Новыя Ярылавічы". На нейтральнай паласе сабраліся сотні яўрэяў-хасідаў, якія накіроўваюцца ва Украіну, каб 19 верасня адсвяткаваць Новы год па яўрэйскім календары.

Паломнікі падзяліліся, што ў гэту дарогу ў асноўным адпраўляюцца мужчыны, а жанчыны застаюцца дома з дзецьмі. Тлумачаць гэта элементарнай бяспекай, паколькі ва Умані ў гэты перыяд збіраецца шмат людзей. Жанчыны наведваюць святыя мясціны ў іншую пару года. Тыя, хто сабраўся ў далёкую дарогу цяпер, хутчэй выключэнне, лічаныя сям'і.

Пытанне з далейшым перамяшчэннем паломнікаў пакуль застаецца адкрытым.

Сітуацыю трымаюць на кантролі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду дамовіцца з Украінай аб прадастаўленні зялёнага калідора для яўрэяў-хасідаў, якія не могуць з Беларусі трапіць да святых мясцін ва Украіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі