Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2020, 16:43

Акты заканадаўства перагледзяць на адпаведнасць новым КоАП і ПВКоАП

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праводзіцца работа па пераглядзе актаў Саўміна, падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў для выключэння з іх устарэлых або празмерных бюракратычных патрабаванняў, невыкананне якіх прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці і іншых негатыўных наступстваў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінюста.

Прапановы аб розных праблемных аспектах практычнага прымянення гэтых актаў заканадаўства прымаюцца ад грамадзян і арганізацый. Работа вядзецца для комплекснага ўдасканалення заканадаўства і ў развіццё новых Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Атрыманыя матэрыялы будуць прааналізаваны і ўлічаны пры падрыхтоўцы праектаў пастаноў урада і адпаведных актаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Вывучаць прапановы будуць зацікаўленыя дзяржорганы па галіновай кампетэнцыі. Каардынуе работу Міністэрства юстыцыі.

Прапановы можна накіроўваць да 15 жніўня 2020 года ў выглядзе паведамленняў у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі