ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 10:50

Акцыя "Увага - дзеці!": вадзіцелі павінны ездзіць з уключаным блізкім святлом фар

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіць прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!", паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС.

Міліцыя, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. "Інспектары ДАІ правядуць рэйды. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню вадзіцелямі скораснага рэжыму, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей, - паінфармавалі ў ДАІ. - У дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспарту ў светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі пры іх наяўнасці".

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых садоў і школ, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі