Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2022, 09:00

Акцыя "Тыдзень лесу" стартуе ў Беларусі 9 красавіка

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Тыдзень лесу" стартуе ў Беларусі 9 красавіка і пройдзе да 16 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Кампанія па стварэнні новых лясоў традыцыйна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах і будзе прысвечана Году гістарычнай памяці", - расказалі ў ведамстве.

Рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу" праходзіць у Беларусі 15-ы раз.

У 2021 годзе ў Мінскай вобласці высадзілі больш за 6 млн сеянцаў і саджанцаў драўняных парод. Сярод асноўных матэрыялаў: 70 працэнтаў - сасна, 20 працэнтаў - елка, 10 працэнтаў - іншыя віды лясных культур. Больш за ўсё зялёных насаджэнняў з'явілася ў Стаўбцоўскім і Вілейскім раёнах. Найбольш актыўна ў акцыю ўключыліся ў Мінскім, Стаўбцоўскім, Валожынскім, Смалявіцкім і Маладзечанскім лясгасах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі