Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2021, 10:37

Акцыя "Тыдзень лесу" будзе прымеркавана да Года народнага адзінства

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў пачатку красавіка. Аб гэтым паведаміў журналістам перад пасяджэннем Савета Палаты прадстаўнікоў старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Мікалай Васількоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пройдзе акцыя "Тыдзень лесу" па высадцы лясных культур. На гэты раз яна прымеркавана да Года народнага адзінства. Традыцыйна ў акцыі ўдзельнічаюць дэпутаты, работнікі сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, валанцёры", - сказаў Мікалай Васількоў.

Паводле яго слоў, толькі за 2020 год дзякуючы такім акцыям было высаджана 25 млн дрэў на плошчы 5,6 тыс. га. "У цэлым жа лясістасць Беларусі складае больш за 40 працэнтаў, а плошча лясных угоддзяў - 9,6 тыс. га. Разам з тым гэта акцыя важна як з эканамічнага пункту гледжання, так і сацыяльнага, экалагічнага", - падкрэсліў Мікалай Васількоў.

Сёння на пасяджэнні пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі абмяркоўваюцца пытанні аб заканадаўчым парадку дня пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў і ходзе падрыхтоўкі законапраектаў да разгляду, а таксама аб правядзенні парламенцкіх слуханняў на тэму "Тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі. Гісторыка-прававыя аспекты ўз'яднання заходнебеларускіх зямель у складзе БССР", удзеле дэпутатаў у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу" і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі