21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ахвярам злачынстваў нацызму на беларускай зямлі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС Беларусі і ва ўсіх беларускіх загранустановах. Адпаведныя публікацыі размешчаны на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.
"Беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным, спаленым і расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны. #МыПомним і заклікаем помніць усіх", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Фатаграфіі профіляў акаўнтаў знешнепалітычнага ведамства і загранустаноў у сацсетках таксама змяніліся на выяву помніка "Няскораны чалавек".
"Не даць забыць подзвіг і трагедыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны - наш абавязак", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.-0-