Фота з архіва
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Добраахвотная кампанія "Лес! Дабро! Парадак!" стартуе ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
З 21 сакавіка па 12 красавіка ў Беларусі праходзіць акцыя "Дай лесу новае жыццё!", накіраваная на лесааднаўленне пасля разгулу мінулагодняй ліпеньскай стыхіі. У працяг гэтай акцыі сёння стартуе новая добраахвотная кампанія "Лес! Дабро! Парадак!", якая ў асноўным накіравана на добраўпарадкаванне беларускіх лясоў. Яна завершыцца 1 мая - у Свята працы. Цікава, што абедзве акцыі гэтай вясной праходзяць пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Асноўная ўвага пры правядзенні новай акцыі будзе накіравана на добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ў лясным фондзе, у першую чаргу вакол населеных пунктаў, дачных кааператываў, уздоўж дарог. Добраўпарадкаванне месцаў масавага адпачынку грамадзян і памятных аб'ектаў таксама будзе ў цэнтры ўвагі.
Каб прыняць удзел у акцыі, усім жадаючым загадзя неабходна звязацца з лясгасам або лясніцтвам і заявіць аб сваім жаданні. Лесагаспадарчая ўстанова галіны забяспечыць валанцёраў усім неабходным інвентаром і прадаставіць аб'ект.-0-