Сцяг Панядзелак, 17 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 кастрычніка 2025, 11:18

Акцыя "Дай лесу новае жыццё!" пройдзе ў Беларусі 11-31 кастрычніка 

Фота з архіва
Фота з архіва
5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 11 па 31 кастрычніка пройдзе акцыя "Дай лесу новае жыццё!" Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. 

Кампанія па аднаўленні беларускіх лясоў ахопіць усе рэгіёны краіны. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ветравальна-бураломным участкам. Акцыя будзе прысвечана Году добраўпарадкавання. 

"Сімвалічна, што роўна год таму, 11 кастрычніка, першы этап акцыі "Дай лесу новае жыццё!" адкрыў асабіста кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Кампанія пад такой назвай праводзілася ўжо двойчы. За гэты час у ёй прынялі ўдзел дзясяткі тысяч валанцёраў", - адзначылі ў Мінлясгасе.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі