Фота з архіва
30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыі па бясплатным прававым кансультаванні да Дня ведаў пройдуць сёння ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве юстыцыі.
Прававыя кансультацыі будуць праходзіць у фармаце прамых тэлефонных ліній. Атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу змогуць прадстаўнікі шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
У прыватнасці, спецыялісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама правядуць бясплатныя кансультацыі з 10.00 да 12.00. Па пытаннях шлюбна-сямейнага заканадаўства, архіўнай справы і справаводства варта звяртацца па тэлефоне 8 (0232) 51-02-76, прастаўлення апастыля на дакументах - 8 (0232) 51-02-75, прымусовага выканання выканаўчых дакументаў аб спагнанні аліментаў, сродкаў на ўтрыманне мужа ці жонкі і інш. - 8 (0232) 51-02-87.
У гэты ж час галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама будзе праведзена аналагічная акцыя. Па пытаннях дзейнасці органаў ЗАГС можна тэлефанаваць па нумары 8 (0162) 30-16-11, па прававых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю галоўнага ўпраўлення юстыцыі, - 8(0162) 26-98-35, 26-99-15, па пытаннях працаўладкавання - 8(0162) 30-16-01, па розных прававых пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў, - 8 (0162) 30-16-15. Па пытаннях рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў варта звяртацца па нумары 8(0162) 21-66-74, па пытаннях рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў і фондаў - 8(0162) 30-16-04.
Акрамя таго, кожным аддзелам прымусовага выканання Брэсцкай вобласці з 10.00 да 12.00 будуць праведзены прамыя, гарачыя тэлефонныя лініі па розных пытаннях, звязаных з дзейнасцю тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання.
З дадатковай інфармацыяй аб бясплатных кансультацыях можна азнаёміцца на сайтах галоўных упраўленняў юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.-0-