11 сакавіка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Раптоўную праверку баявой гатоўнасці праходзіць 120-я зенітная ракетная брыгада (зрбр) з Баранавіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сігнал аб праверцы ў брыгадзе атрымалі 10 сакавіка. Адно з яе падраздзяленняў было прыведзена ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці. "Асабовы склад аператыўна рушыў у зададзены раён, заступіў на баявое дзяжурства і пачаў выкананне задач. Задача падраздзялення адна - ахова паветраных рубяжоў Беларусі", - падкрэсліў намеснік камандзіра 120-й зрбр па ідэалагічнай рабоце - начальнік аддзялення ідэалагічнай работы Андрэй Калюта.

Сутнасць праверкі заключаецца ў тым, што ваеннаслужачыя не ведаюць загадзя, якія задачы ім трэба будзе выканаць і ў якім аб'ёме. "Наша брыгада пастаянна нясе баявое дзяжурства і знаходзіцца ў гатоўнасці да выканання пастаўленых задач: на любой тэрыторыі, у любых умовах. Гэта наша штодзённая дзейнасць", - акцэнтаваў увагу Андрэй Калюта.

На ўзбраенні 120-й зрбр знаходзіцца зенітны ракетны комплекс "Бук". "Самаходная агнявая ўстаноўка прызначана для знішчэння самалётаў, крылатых ракет, верталётаў, беспілотных лятальных апаратаў. Нясём баявое дзяжурства 24/7. Тэхніка не падводзіць, заўсёды выконвае пастаўленыя задачы", - расказаў начальнік зенітнага ракетнага разліку самаходнай агнявой устаноўкі.
У момант атрымання сігналу аб праверцы падраздзяленне 120-й зрбр займалася на адным з палігонаў Брэсцкай вобласці. "Прагучаў сігнал - усе дружна і хутка сабраліся, селі па машынах і рушылі ў раён выканання задач, - падзяліўся ваеннаслужачы 120-й брыгады. - Наша задача - падрыхтаваць тэхніку для аховы нябеснай граніцы нашай рэспублікі. Унутрана мы гатовы заўсёды. У праверцы няма нічога звышнатуральнага, усе спакойна адносяцца. Для нас гэта магчымасць паказаць свае сілы. На практыцы кожны дзень вучымся, адточваем навыкі".

Як паведамлялася, 16 студзеня пачалася маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Першачарговая мэта - убачыць аб'ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні ваеннаслужачых. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар. Ключавой асаблівасцю праверкі з'яўляецца яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб.-0-

Фота Віялеты Южаковай