Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 жніўня 2024, 09:28

Аграрыі Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 7,6 млн тон збожжа

Фота з архіва
Фота з архіва
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аграрыі з улікам рапсу намалацілі больш як 7,6 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У краіне на 20 жніўня збожжа з улікам рапсу сабрана 7,629 млн т, з іх 6,555 млн т збожжавых і зернебабовых культур (96 працэнтаў плошчаў, што падлягаюць уборцы, ураджайнасць - 32,6 ц/га), 1,074 млн т рапсу (92,5 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць - 29,1 ц/га).

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,059 млн т, Гродзенская - 1,741 млн т, Брэсцкая - 1,558 млн т, Магілёўская - 879 тыс. т, Гомельская - 732 тыс. т, Віцебская - 660 тыс. т.

Паралельна з уборкай ідзе і церабленне лёну. Выцераблена 44,4 тыс. га (99,3 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі