Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 жніўня 2024, 09:45

Аграрыі Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 7,5 млн тон збожжа

Фота з архіва
Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 7,5 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 19 жніўня збожжа з улікам рапсу намалочана 7,596 млн т, з іх - 6,524 млн т збожжавых і зернебабовых культур (95,3 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы, ураджайнасць - 32,7 ц/га), 1,072 млн т рапсу (92,1 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць - 29,1 ц/га).

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,051 млн т, Гродзенская - 1,735 млн т, Брэсцкая - 1,557 млн т, Магілёўская - 871,3 тыс. т, Гомельская - 731,4 тыс. т, Віцебская - 650 тыс. т.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 44,2 тыс. га (99 працэнтаў плошчаў, якія падлягаюць уборцы).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі