21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграпрамысловыя і тэхналагічныя ВНУ Беларусі і Самарскай вобласці наладзяць абмены студэнтамі. Аб гэтым журналістам заявіў губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Федарышчаў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы дамовіліся, што ў наступным годзе пройдуць сумесныя Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Самары - і наадварот. Для нас гэта вельмі адказна", - сказаў Вячаслаў Федарышчаў.
Яшчэ адна важная тэма, якая абмяркоўвалася на сустрэчы з беларускім лідарам, - гэта супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Вячаслаў Федарышчаў назваў канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва. Размова ідзе пра аграпрамысловыя і тэхналагічныя ўніверсітэты, якія займаюцца ў тым ліку беспілотнымі тэхналогіямі.
"Дамовіліся аб тым, што з наступнага года мы дадзім магчымасць навучання студэнтам з рэспублікі ў нашых універсітэтах. І, вядома, сёння будзем гаварыць аб тым, каб нашы студэнты таксама разглядалі беларускія ўніверсітэты", - дадаў Вячаслаў Федарышчаў.-0-
