Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 жніўня 2021, 18:03

Аграметэаралагічныя ўмовы спрыяльныя для падрыхтоўкі глебы пад сяўбу азімых - Белгідрамет

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграметэаралагічныя ўмовы спрыяльныя для падрыхтоўкі глебы пад сяўбу азімых культур, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Дажджы, што праходзяць у большасці раёнаў рэспублікі, падтрымліваюць добрыя запасы глебавай вільгаці. У апошнія дні палепшылася ўвільгатненне глебы ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Умовы спрыяльныя для апрацоўкі глебы пад сяўбу азімых культур, правядзення сяўбы і з'яўлення ўсходаў крыжакветных культур. Аднак з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў на ўсходзе Гомельскай вобласці захоўваецца глебавая засуха. Пры гэтым на паўночным усходзе Віцебскай вобласці і месцамі па захадзе рэспублікі адзначаецца пераўвільгатненне верхняга слоя глебы.

"У бліжэйшы час на большай частцы тэрыторыі Беларусі надвор'е будзе спрыяльнае для правядзення палявых работ. Чаканыя кароткачасовыя дажджы не павінны ствараць сур'ёзных перашкод для завяршэння ўборкі збожжа", - сказалі ў Белгідрамеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі