Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2022, 19:24

Агенцтвы па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры 1 ліпеня пракансультуюць бясплатна

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтвы па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры правядуць бясплатныя кансультацыі 1 ліпеня. Гэта акцыя прымеркавана да Дня Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

Адзіны дзень бясплатнага кансультавання пройдзе 1 ліпеня з 9.00 да 12.00 у Мінску па адрасе: завулак Чырваназорны, 12 (каб. 319). Спецыялісты Нацыянальнага кадастравага агенцтва бясплатна пракансультуюць фізічных асоб, юрыдычных асоб і ІП па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, аб парадку правядзення рэгістрацыйных дзеянняў адносна прадпрыемства як маёмаснага комплексу.

Таксама можна задаць пытанні спецыялістам па тэме незалежнай ацэнкі нерухомай маёмасці, бізнесу, транспарту і іншых аб'ектаў. Атрымаць кансультацыю можна і па тэме тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык нерухомай маёмасці, парадку прадастаўлення звестак з інфармацыйных рэсурсаў, аператарам якіх з'яўляецца Нацыянальнае кадастравае агенцтва. Сярод такіх рэсурсаў - адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, рэестры характарыстык нерухомай маёмасці, адрасоў, цэн на зямельныя ўчасткі і іншыя.

Акрамя таго, 1 ліпеня бясплатныя кансультацыі правядуць і тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю. Звесткі аб акцыях у рэгіёнах можна атрымаць на сайтах гэтых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі