Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2025, 09:38

Агента польскіх спецслужбаў з доказамі злачынства затрымалі ў Лепелі

Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" раскрылі падрабязнасці затрымання польскага шпіёна ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Пасля правядзення аперацыі агентурнай разведкі адной са спецслужбаў Польшчы КДБ Беларусі ў Лепелі затрымаў грамадзян Беларусі і Польшчы. У затрыманага грамадзяніна Польшчы Гжэгаша Гавела была знойдзена ксеракопія дакумента аб беларуска-расійскім сумесным вучэнні "Захад-2025" з грыфам "сакрэтна".

У час далейшага вобыску высветлілася, што Гжэгаш Гавел, 1998 года нараджэння, жыве ў Кракаве. На пытанне аб тым, якія даручэнні ён выконваў у беларускім Лепелі,  Гжэгаш Гавел адказаў: "Здабыць інфармацыю на тэму (вучэнні. - Заўвага БЕЛТА) "Захаду". Сярод асабістых рэчаў грамадзяніна Польшчы былі знойдзены долары, еўра, балгарскія і польскія грошы, беларускія рублі, SIM-картка аднаго з аператараў сувязі, якую яму перадалі. Яна зарэгістравана на іншага чалавека.

Ёсць неабвержныя доказы шпіёнскай дзейнасці грамадзяніна Польшчы. За некалькі мінут да затрымання ён атрымаў сакрэтны ваенны дакумент. Усё гэта было знята на відэа.

Гжэгаш Гавел праз сацсеткі ўстанавіў кантакт з грамадзянінам Беларусі і прапанаваў яму супрацоўніцтва ў інтарэсах спецслужбаў Польшчы. Яно заключалася ў канспіратыўным зборы і перадачы закрытай інфармацыі, звестак аб камандным складзе, а таксама супрацоўніках ваеннай контрразведкі. Атрыманыя звесткі затрыманы перадаваў польскім сілавікам. У прыватнасці, сакрэтныя звесткі аб ваенных аб'ектах Беларусі ён збіраў для спецслужбы "Агенцтва ўнутранай бяспекі".

За перадачу патрэбных яму звестак Гжэгаш Гавел абяцаў беларусу штомесяц перадаваць грошы. Першы раз, акрамя фінансавых сродкаў, ён прывёз свайму інфарматару каву, шакалад і футляр для мабільнага тэлефона, каб глушыць яго сігнал.

Супрацоўнікі беларускай контрразведкі затрымалі іншаземца, як толькі ён атрымаў сакрэтны дакумент. Узбуджана крымінальная справа па арт.358 (шпіянаж) КК Беларусі. Вядзецца следства. Падрабязнасці будуць раскрыты пазней.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі