ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2020, 10:03

"Аэрафлот" пацвердзіў аднаўленне рэйсаў у Беларусь з 26 верасня

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Авіякампанія "Аэрафлот - расійскія авіялініі" пацвердзіла аднаўленне рэйсаў з Масквы ў Мінск з 26 верасня. Афіцыйная інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце перавозчыка, паведамляе БЕЛТА.

"Рэйсы ў Беларусь SU1842 Масква - Мінск і SU1843 Мінск - Масква будуць працаваць адзін раз на тыдзень па суботах, пачынаючы з 26 верасня", - гаворыцца ў паведамленні. Пры гэтым у авіякампаніі адзначылі: па меры аднаўлення міжнародных паветраных зносін частата выканання рэйсаў можа мяняцца.

Паводле даных сістэмы браніравання "Аэрафлота", першы рэйс пасля перапынку з канца сакавіка, выкліканага ўведзенымі расійскім бокам абмежаваннямі з-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, адбудзецца з тэрмінала D маскоўскага аэрапорта Шарамецева 26 верасня ў 15.20. Кошт самага таннага білета да Мінска ў адзін бок без багажу складае 11 668 расійскіх рублёў - гэта ў два разы вышэй, чым да пачатку пандэміі. Назад з Мінска борт "Аэрафлота" вылеціць у той жа дзень, у 18.20, з прыбыццём у тэрмінал F Шарамецева. Білет па самым танным тарыфе назад без багажу абыдзецца на 13 429 расійскіх рублёў. Наступныя рэйсы ў Мінск і назад "Аэрафлот" плануе на 3 кастрычніка. Да пандэміі гэта расійская авіякампанія ажыццяўляла штотыдзень каля 50 рэйсаў у беларускую сталіцу.

Аднаўленне авіязносін з Беларуссю стала магчымым пасля прынятай 20 верасня пастановы ўрада Расіі, у адпаведнасці з якой з 21 верасня здымаюцца абмежаванні на ўезд у Расію праз паветраныя пункты пропуску для грамадзян Рэспублікі Беларусь і асоб, якія маюць права на пастаяннае пражыванне ў Беларусі. Разам з тым у пасольстве Беларусі ў Расіі звярнулі ўвагу, што пры ўездзе ў Расію беларускім грамадзянам неабходна будзе прад'явіць адмоўны рэзультат тэсту на COVID-19 і самадэкларацыю аб стане здароўя. "У адпаведнасці з дзеючай пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расіі ад 27 лiпеня 2020 года нумар 22, абавязковай умовай для ўезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі праз паветраны пункт пропуску (у тым ліку транзітам) з'яўляецца наяўнасць у пасажыра медыцынскага дакумента, які пацвярджае адмоўны рэзультат лабараторнага даследавання на COVID-19 метадам ПЦР, выкананага не раней як за тры каляндарныя днi да прыбыцця на тэрыторыю Расіі, - растлумачылі ў беларускім дыппрадстаўніцтве. - Адначасова ў адзначанай пастанове Расспажыўнагляду змешчана патрабаванне аб запаўненні самадэкларацыі пасажыра аб стане здароўя ў сувязі з COVID-19 для мэт аховы здароўя".

Пакуль захоўваюцца абмежаванні на ўезд грамадзян Беларусі ў Расію аўтамабільным і чыгуначным транспартам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі