Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2025, 11:37

"Адзіны спосаб уберагчы дзяцей". Чаму шматдзетная сям'я з Літвы пераехала ў Беларусь

Лілія Бурунова. Скрыншот відэа БЕЛТА
Лілія Бурунова. Скрыншот відэа БЕЛТА
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "Сумленны расказ" на YouTube-канале БЕЛТА грамадзянка Літвы, шматдзетная маці Лілія Бурунова падзялілася гісторыяй аб тым, чаму яе сям'я прыняла рашэнне аб пераездзе з Літвы ў Беларусь.

"Мы прыехалі з Літвы ўсёй нашай вялікай сям'ёй. І вось ужо хутка два гады, як жывём у Беларусі. Прычынай таго былі сур'ёзныя абставіны, якія датычыліся дзяцей. Напрамак ЛГБТ, які цалкам некіруемы", - сказала Лілія Бурунова, дадаўшы, што яе сям'я, як і іншыя сем'і, якія прырымліваюцца традыцыйных каштоўнасцей, аказаліся ў бяспраўным становішчы. "І наша барацьба бессэнсоўная. Для таго каб уберагчы дзяцей, мы вырашылі проста паехаць. Гэта адзіны спосаб захаваць, уберагчы нашых дзяцей", - адзначыла шматдзетная маці.

Жанчына расказала, што з мужам яны выхоўваюць пяцёра дзяцей. "Наша малышка (апошняе дзіця. - Заўвага БЕЛТА) нарадзілася ў канцы мінулага года ў Мінску ўжо. Гэта чацвёртая дачка і пятае дзіця", - дадала Лілія Бурунова.

"Зусім ніякага шкадавання аб тым, што мы зрабілі такі крок у жыцці. Нам было вельмі нялёгка. І пераезд даўся нам нялёгка, і ўладкаванне ў новай краіне. Але паціху ўсё наладжваецца, - падкрэсліла яна. - Часта даволі звяртаемся да мінулага: шкадуем, не шкадуем, трэба было або не трэба. І аднагалосна сыходзімся на думцы (і дзеці нас падтрымліваюць): наша рашэнне было правільным".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі