Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2021, 09:55

Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс пачаў працаваць у тэставым рэжыме

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У тэставым рэжыме пачаў працаваць новы кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (eior.by). Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

На гэты час на рэсурсе размешчаны матэрыялы па ўсіх вучэбных прадметах для 3-й чвэрці - камплекты вучэбна-метадычных матэрыялаў па ўсіх вучэбных прадметах, якія ўключаюць відэафрагменты з тлумачэннем вучэбнага матэрыялу і тэставыя заданні для самаправеркі ведаў і ўменняў.

Да распрацоўкі вучэбных матэрыялаў прыцягнуты лепшыя настаўнікі з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Кансультаванне распрацоўшчыкаў, каардынацыю іх дзейнасці і метадычную экспертызу распрацаваных вучэбных матэрыялаў забяспечваюць спецыялісты Нацыянальнага інстытута адукацыі і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у лік якіх уваходзяць аўтары дзеючых вучэбных дапаможнікаў для вучняў, дапаможнікаў для настаўнікаў, вучоныя і метадысты. Тэхнічную падтрымку рэсурсу ажыццяўляе Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі. На гэты момант завяршаецца экспертыза матэрыялаў для 4-й чвэрці.

У студзені-лютым плануецца правядзенне вебінараў для педагогаў па пытаннях выкарыстання гэтага рэсурсу. Прапановы па ўдасканаленні рэсурсу можна накіроўваць на інфалінію нацыянальнага адукацыйнага партала (adu.by). -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі