Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 12:28

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 28 студзеня

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 28 студзеня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Разам - за бяспеку на дарогах", паведамілі БЕЛТА ў ГУДАІ МУС.

Прафілактычныя мерапрыемствы ў гэты дзень будуць накіраваны на прапаганду захавання правіл бяспечных паводзін на дарозе, фарміраванне прававой культуры і правапаслухмяных паводзін усіх удзельнікаў дарожнага руху.

"Павышаную ўвагу супрацоўнікі ДАІ ўдзеляць тлумачэнню правіл бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах, асаблівасцей пераходу праезнай часткі, у тым ліку ва ўмовах недастатковай бачнасці і пры галалёдзіцы, нагадаюць дарослым і дзецям аб небяспецы гульняў паблізу праезнай часткі, правілах выбару месцаў для катання на санках і цюбінгах", - расказалі ў ведамстве.

У Беларусі па выніках 2021 года ў параўнанні з 2020-м зарэгістравана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі ў іх на 7,4 працэнта (з 3579 да 3333 чалавек), таксама колькасць загінулых на 9,7 працэнта (з 569 да 519) і параненых на 4,6 працэнта (з 3 577 да 3 561).

"У цэлым па рэспубліцы знізілася адначасова колькасць ДТЗ, загінулых і параненых у іх людзей па віне нецвярозых вадзіцеляў, асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, а таксама пешаходаў. Разам з гэтым скарацілася колькасць параненых у ДТЗ па віне вадзіцеляў мотатранспарту, а таксама ДТЗ, загінулых і параненых - па віне веласіпедыстаў", - дадалі ў ГУДАІ МУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі