ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 верасня 2021
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2021, 14:12

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху 30 ліпеня будзе прысвечаны прафілактыцы ДТЗ з перавышэннем скорасці

Фота з архіва
Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 30 ліпеня праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Набіраючы скорасць - не спыні жыццё!", накіраваны на прафілактыку ДТЗ з-за перавышэння вадзіцелямі скорасных рэжымаў руху. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла дзяржаўтаінспектар АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Ганна Ціхановіч.

"Перавышэнне ўстаноўленай скорасці руху - адна з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў. Кожны вадзіцель аўтамабіля абавязаны захоўваць скорасць, устаноўленую дарожнымі знакамі і правіламі дарожнага руху, але пры гэтым памятаць, што дазволеная скорасць не заўсёды можа быць бяспечнай. Таму вадзіцелі заўсёды павінны прытрымлівацца рэкамендаваных абмежаванняў скорасці і зніжаць яе пры неабходнасці да такіх значэнняў, каб бяспечна кіраваць аўтамабілем і мець магчымасць своечасова спыніцца пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху", - расказалі ў ДАІ.

Да месцаў, дзе найбольш часта ўзнікае неабходнасць хутка спыніцца, належаць пешаходныя пераходы, скрыжаванні, прыпынкі грамадскага транспарту, участкі дарог паблізу чыгуначных пераездаў, масты, тунэлі, зоны дзеяння папераджальных знакаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што перавышэнне чалавекам, які кіруе транспартным сродкам, устаноўленай скорасці руху: ад 10 км/гадз да 20 км/гадз прыводзіць да накладання штрафу ў памеры да адной базавай велічыні (1 БВ - Br29), ад 20 км/гадз да 30 км/гадз - штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь, ад 30 км/гадз да 40 км/гадз - штрафу ў памеры ад трох да дзесяці базавых велічынь, больш чым на 40 км/гадз - штрафу ў памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь. Перавышэнне скорасці руху больш за 20 км/гадз паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання прыводзіць да накладання штрафу ў памеры ад пяці да пятнаццаці базавых велічынь або пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў аўтатранспарту не парушаць скорасныя рэжымы руху, паколькі высокая скорасць можа прывесці да вялікай трагедыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі