Фота з архіва
27 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Адзіная сістэма аўтастрахавання пачне працаваць у Саюзнай дзяржаве з 1 студзеня 2025 года. Гэта дата вызначана ў змяненнях у федэральны закон "Аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці (АСАГА) уладальнікаў транспартных сродкаў", якія прыняты 27 лістапада Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На апошніх пасяджэннях мы прымаем шэраг законаў па гарманізацыі заканадаўстваў Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Гэта вельмі важна для грамадзян, каб яны былі аднолькава абаронены, маглі карыстацца аднолькавымі правамі. Уласна кажучы, гэта і ёсць асноўная мэта стварэння Саюзнай дзяржавы - паляпшэнне якасці жыцця грамадзян Саюзнай дзяржавы", - сказала перад разглядам законапраекта спікер верхняй палаты расійскага парламента Валянціна Мацвіенка.
Згодна з прынятым дакументам, правам на заключэнне дагавора АСАГА ў рамках сістэмы страхавання Саюзнай дзяржавы могуць надзяляцца выключна страхоўшчыкі з месцам пастаяннага знаходжання ў Расіі або Беларусі. Сам аўтатранспартны сродак павінен быць зарэгістраваны на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Прадугледжваецца, што аператар аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы страхавання ў мэтах праверкі факта заключэння дагавораў АСАГА, а таксама процідзеяння махлярству ў страхаванні, пры перасячэнні вадзіцелямі дзяржаўнай граніцы РФ будзе ажыццяўляць у рэжыме рэальнага часу абмен з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, мытных органаў, прафесійным аб'яднаннем страхоўшчыкаў, у тым ліку замежнымі аб'яднаннямі, звесткамі (якія змяшчаюць у тым ліку персанальныя даныя) аб заключаных дагаворах страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Таксама гэта датычыцца звестак аб праведзеных выплатах страхавога пакрыцця па дагаворах АСАГА за шкоду, прычыненую жыццю, здароўю і маёмасці пацярпелага ў выніку ДТЗ.
Адзіная сістэма спросціць жыццё вадзіцелям, якія часта перасякаюць граніцу Беларусі і Расіі. Яе сутнасць у тым, што вадзіцель, афармляючы поліс АСАГА ў Расіі, зможа ўключыць у яго дадатковае пагадненне, якое дазваляе дзеянню поліса распаўсюджвацца і на тэрыторыю Беларусі. Аналагічны механізм будзе даступны і для беларускіх аўтаўладальнікаў. Кошт такога пашыранага поліса будзе разлічвацца на аснове тарыфаў, дзеючых у краіне, дзе зарэгістраваны транспартны сродак, і ўлічвацца як дадатковая рызыка.
У выпадку ДТЗ кампенсацыя страт будзе вызначацца ў адпаведнасці з заканадаўствам той краіны, дзе адбылося здарэнне. Напрыклад, калі ДТЗ здарылася ў Беларусі, пакрыццё будзе разлічвацца па беларускіх правілах, а само ўрэгуляванне арганізуецца праз Беларускае бюро па транспартным страхаванні. У сваю чаргу, расійскі страхоўшчык будзе адказваць за кампенсацыю страт у рамках сваёй сістэмы.-0-