ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 12 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2020, 15:04

Адвакаты будуць бясплатна кансультаваць выхаванцаў дзіцячых дамоў-інтэрнатаў і вёсак

Фота з архіва
Фота з архіва

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адвакаты вядуць актыўную работу па арганізацыі на пастаяннай аснове бясплатнай юрыдычнай дапамогі дзецям па абароне іх правоў, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

"Адвакатура ў межах сваёй кампетэнцыі прыняла рашэнне аб аказанні на пастаяннай аснове бясплатнай юрыдычнай дапамогі дзецям з дзіцячых дамоў-інтэрнатаў і дзіцячых вёсак Беларусі па абароне іх канстытуцыйных правоў (за выключэннем асабістых пытанняў вядзення бізнесу)", - паведамілі ў БРКА.

Адпаведныя пісьмы ўжо накіраваны ў дзяржаўныя сацыяльныя ўстановы па ўсёй рэспубліцы.

Акрамя таго, сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) арганізавана работа па прававой асвеце непаўналетніх і аказанні ім кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі.

Распрацоўваецца план сумесных мерапрыемстваў з арганізацыяй кансультавання непаўналетніх і іх бацькоў па пытаннях прымянення амністыі і іншых пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, грамадзянскага і сямейнага заканадаўства з выкарыстаннем міжнароднага вопыту. У БРКА адзначылі, што некаторыя з падлеткаў ужо знаходзяцца пад наглядам інспекцый па справах непаўналетніх, і парушэнне імі заканадаўства можа прывесці да накіравання ў закрытыя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы.

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей адвакаты заклікаюць ацаніць узровень абароны будучага пакалення краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі