Фота з архіва
30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыю па бясплатным кансультаванні малазабяспечаных грамадзян правядуць адвакаты да Дня Незалежнасці, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.
Акцыя пройдзе 2 ліпеня ва ўсіх рэгіёнах краіны. Звярнуцца да адвакатаў можна будзе ў першай палавіне дня ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні акцый у кожным рэгіёне будзе размешчана на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.-0-