22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясплатныя кансультацыі, прымеркаваныя да Дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе, правядуць адвакаты Беларусі, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.
Ліквідатары аварыі на ЧАЭС, пацярпелыя і члены іх сем'яў змогуць бясплатна атрымаць вусныя кансультацыі адвакатаў па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
У першай палавіне дня 25 красавіка акцыю правядуць адвакаты Мінскай гарадской калегіі, а таксама Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласных калегій. Адвакаты Брэсцкай, Магілёўскай, Віцебскай абласных калегій пракансультуюць бясплатна гэту катэгорыю грамадзян 26 красавіка ў першай палавіне дня.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне будзе размешчана на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.-0-