Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2022, 12:21

Адвакаты акажуць кансультацыйную дапамогу моладзі для адкрыцця сваёй справы

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясплатную кансультацыю па альтэрнатыўных формах занятасці моладзі правядзе сёння Мінская гарадская калегія адвакатаў. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Кацярына Лакісава.

"Кансультацыя пройдзе ў фармаце стрыму ў цэнтральным пабліку БРСМ у сацыяльнай сетцы Instagram @)brsm_by. Пачатак - у 17.00. Адвакат Мінскай гарадской калегіі, член Савета маладых адвакатаў МГКА Антон Грыневіч пракансультуе моладзь аб формах арганізацыі сваёй справы, прадугледжаных беларускім заканадаўствам, аб тым, чым адрозніваецца індывідуальны прадпрымальнік ад рамесніка, паставіць кропку ў пытанні, ці рэгістраваць ІП або абысціся без яго, а таксама адкажа на пытанні ўдзельнікаў эфіру", - расказала Кацярына Лакісава.

Прадстаўнік ЦК БРСМ падкрэсліла, што прамы эфір арганізаваны ў рамках пагаднення БРСМ і БРКА, заключанага для прававога выхавання моладзі ў дапамогу патэнцыяльным удзельнікам рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі", новы сезон якога стартуе сёння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі