Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2022, 14:48

Адвакаты 30 верасня правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясплатны прыём для малазабяспечаных грамадзян з нагоды Дня пажылых людзей правядуць 30 верасня адвакаты Беларусі, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.

Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную кансультацыю ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.

Як адзначыла Ірына Рэўт, практыка адвакатаў паказвае, што часцей за ўсё ў час такіх акцый людзей цікавяць пытанні, звязаныя з сямейнымі адносінамі, сацыяльнай падтрымкай, працаўладкаваннем і вылічэннем працоўнага стажу.

Акцыя праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

У БРКА растлумачылі: малазабяспечаныя - гэта грамадзяне (сем'і), якія маюць па аб'ектыўных прычынах сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму. Пацвердзіць даход можна даведкай аб складзе сям'і і памерах даходаў яе членаў.

Падрабязней з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі