Уладзімір Горбач
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адвакат Уладзімір Горбач, які абараняў у судзе грамадзяніна Германіі Рыка Крыегера, разлічвае на прэзідэнцкае памілаванне свайго падабароннага. Аб гэтым ён заявіў журналістам па выніках сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ацэньваю гэту размову як шчырую. Думаю, што Прэзідэнт пачуў меркаванне ўсіх бакоў, якія прысутнічалі ў працэсе размовы. Мы разлічваем на акт гуманізму, які прыме кіраўнік дзяржавы", - сказаў адвакат.
"Усё ў руках Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Астатняе - інсінуацыі. Мы чытаем у прэсе шмат даных і звестак, але ў мяне асабіста ніякіх пацвярджаючых даных як аб памілаванні, так і адхіленні гэтага хадайніцтва няма. Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будзе думаць і прыме рашэнне" , - дадаў Уладзімір Горбач.-0-