Фота з архіва
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чым будзе радаваць мінчан дзень сталіцы, расказала журналістам на прэс-канферэнцыі "Аб правядзенні святочных мерапрыемстваў у горадзе Мінску, прысвечаных Дню горада. Пытанні забеспячэння грамадскай бяспекі" начальнік аддзела ўстаноў культуры ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Святлана Сіліч.
"У Дзень горада, 14 верасня, праграму мерапрыемстваў у 10.00 адкрые ўрачыстае ўскладанне да абеліска "Мінск-горад-герой", у якім прымуць удзел структурныя падраздзяленні Мінгарвыканкама, міжнародныя дэлегацыі, грамадскія аб'яднанні. Далей праграму прадоўжыць фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны" - відовішчнае тэатралізаванае мерапрыемства, у якім прымуць удзел клубы гістарычнай рэканструкцыі, аднаўляючы падзеі з XIII стагоддзя па перыяд Вялікай Айчыннай вайны", - расказала Святлана Сіліч.
Яшчэ адна важная лакацыя - пляцоўка каля Палаца спорту, дзе будуць спаборнічаць за права звацца мацнейшым лепшыя пажарныя-ратавальнікі. Тут жа стартуе Алімпійскі дзень, які адкрыецца ў 12.00.
"Спаборніцтвы завершацца канцэртнай праграмай з удзелам маладых талентаў горада. А ў 23.00 неба над Мінскам упрыгожыць святочны салют", - адзначыла Святлана Сіліч.
У Верхнім горадзе ў 12.00 пачнецца праграма "Залатыя хіты" Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.
"На гэтай жа пляцоўцы вечарам будуць падведзены вынікі конкурсу "Мінчанін года". Паказальна, што ў гэтым годзе на адной сцэне з артыстамі эстрады выступяць непрафесійныя артысты", - расказала спецыяліст.
Пройдуць мерапрыемствы і на раённых гарадскіх пляцоўках.-0-