Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2021, 11:11

Адпраўка ў войскі новага папаўнення пачнецца з 14 мая - Мінабароны

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах ушаноўваюць ваеннаслужачых тэрміновай службы, якіх звальняюць у запас, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

У воінскіх часцях і злучэннях праходзяць урачыстыя мітынгі. Па традыцыі камандаванне воінскіх часцей запрашае на цырымонію маці ваеннаслужачых, чые сыны найбольш вызначыліся.

У гэтыя дні ў ваенных камісарыятах завяршаецца медыцынскае абследаванне прызыўнікоў, праходзяць пасяджэнні прызыўных камісій, у працэсе якіх прымаюцца рашэнні аб месцы службы будучых салдат. Асаблівасцю чарговага прызыву з'яўляецца тое, што на службу ў рэзерве будуць прызваны студэнты беларускіх ВНУ сельскагаспадарчага профілю, якія выказалі жаданне яе прайсці.

Адпраўка ў войскі новага папаўнення пачнецца з 14 мая. Ваенную прысягу навабранцы Узброеных Сіл прымуць 12 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі