Сцяг Панядзелак, 18 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2025, 11:22

Адпампоўванне вады і расчыстка дарог. Наступствы непагоды ўстараняюць у трох абласцях Беларусі

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагоды на тэрыторыі трох абласцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

У Гродзенскай вобласці падраздзяленні МНС тры разы выязджалі на распілоўванне дрэў у Лідскім, Навагрудскім і Шчучынскім раёнах. У Лідскім раёне на тэрыторыі малочнатаварнай фермы падраздзяленні МНС аказвалі дапамогу ў адпампоўванні вады, якая сабралася ў выніку выпадзення ападкаў. Будынкі комплексу не падтоплены.

30 ліпеня ў Гомельскай вобласці работні МНС два разы прыцягваліся на распілоўванне і прыбіранне паваленых на праезную частку дрэў у Лельчыцкім і Калінкавіцкім раёнах.

У Мінскай вобласці пасля праходжання ліўня 30 ліпеня падраздзяленні МНС сем разоў прыцягваліся для адпампоўвання вады ў Лагойскім, Мінскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім, Старадарожскім раёнах.

Паводле ўдакладненых даных, у выніку праходжання 29 ліпеня навальнічнага фронту з парывамі ветру пашкоджаны дахі 25 жылых дамоў у Мінскім раёне. Там сёння задзейнічана ўзмоцненая група ратавальнікаў і аварыйных службаў. Запланава прыцягненне 43 адзінак тэхнікі і 285 чалавек, з іх 24 адзінкі тэхнікі і больш за 160 работнікаў выратавальнага ведамства.

Работы накіраваны на ўстараненне пагроз жыццю і здароўю грамадзян, расчыстку дарог і пад'ездаў да аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, забеспячэнне доступу аварыйных службаў да месцаў правядзення аднаўленчых работ.-0-

Фота і скрыншоты відэа МНС, БЕЛТА
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі