Сцяг Субота, 14 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2025, 12:12

"Адно з самых важных свят". Турчын павіншаваў беларусаў з Днём дзяржаўнага сцяга, герба і гімна 

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна ў час урачыстага рытуалу ўшаноўвання дзяржсімвалаў Беларусі на плошчы Дзяржаўнага сцяга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу ўсіх павіншаваць з адным з самых важных свят нашай краіны, - адзначыў Аляксандр Турчын. - Жадаю міру, дабрабыту і працвітання нашай любімай Беларусі".

Прэм'ер-міністр таксама зачытаў зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. "Выбар беларусаў, зроблены 30 гадоў таму, азнаменаваў перамогу гістарычнай справядлівасці і пачаў адлік мірнага стваральнага жыцця маладой краіны", - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
У рамках святкавання шэсце з самым вялікім сцягам Беларусі стартавала ад стэлы "Мінск - горад-герой". Палотнішча Дзяржаўнага сцяга ўражвае - 500 м даўжынёй і 9 м шырынёй. Вага - больш за 400 кг.

Сцяг па праспекце Пераможцаў да плошчы Дзяржаўнага сцяга нясуць адначасова больш за 700 чалавек.-0-

Фота Яна Гарбанюка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі