Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Адміністрацыя Прэзідэнта праверыць, як на месцах вырашаюць паступіўшыя на "Вялікую размову" пытанні грамадзян

Грамадства 29.03.2019 | 20:01
Фота з архіва
Фота з архіва

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі прадаўжае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 2-5 красавіка. Гэты выязны прыём будзе асаблівым. Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правераць, як мясцовыя ўлады вырашаюць пытанні, якія жыхары раёнаў накіравалі ў БЕЛТА ў час акцыі "Ваша пытанне Прэзідэнту" пры падрыхтоўцы і правядзенні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", паведамляе БЕЛТА.

Так, 2 красавіка намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення - начальнік упраўлення развіцця рэгіянальнага патэнцыялу Святлана Скалабан з 12.00 да 15.00 правядзе прыём у Нясвіжскім райвыканкаме.

Памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец 3 красавіка сустрэнецца з грамадзянамі ў Барысаўскім райвыканкаме. Ён будзе прымаць з 10.00 да 13.00.

На 4 красавіка запланаваны прыём грамадзян у Драгічынскім райвыканкаме, дзе з людзьмі з 11.00 да 14.00 сустрэнецца памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч. З 10.00 да 11.00 ён правядзе прамую тэлефонную лінію. У Мазырскім райвыканкаме таксама 4 красавіка ў грамадзян будзе магчымасць сустрэцца з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыем Шулейкам. З 14.00 да 15.00 зрабіць гэта можна будзе па тэлефоне, а з 15.00 да 17.00 - на асабістым прыёме.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк 5 красавіка з 11.00 да 14.00 правядзе прыём грамадзян у Сенненскім райвыканкаме. Плануецца, што ў той жа дзень памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч правядзе ў Астравецкім райвыканкаме прамую тэлефонную лінію (з 10.00 да 12.00) і асабісты прыём (з 12.00 да 14.00). Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Хрысціна Побаль сустрэнецца з грамадзянамі ў Дрыбінскім райвыканкаме таксама 5 красавіка з 12.00 да 15.00.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў. Пасля 7 красавіка выязныя прыёмы прадоўжацца.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка трымае работу са зваротамі грамадзян на пастаянным кантролі. Улада павінна пастаянна быць у кантакце з насельніцтвам, сустракацца з працоўнымі калектывамі, грамадзянамі. Гэта сёння адна з самых зручных і запатрабаваных форм работы сярод насельніцтва, якая дае магчымасць не толькі даведацца і вырашыць злабадзённыя пытанні грамадзян, але і непасрэдна ажыццявіць маніторынг сітуацыі на месцах, ацаніць работу мясцовай вертыкалі ўлады.

Акрамя таго, выязныя асабістыя прыёмы ў рэгіёнах даюць магчымасць грамадзянам, якія там пражываюць, у поўнай меры выкарыстаць свае права на зварот. Далёка не ва ўсіх людзей ёсць магчымасць звяртацца да кіраўнікоў і службовых асоб дзяржаўных органаў улады ў Мінску, дзе, як правіла, большасць з іх і вядуць асабістыя прыёмы. Праблемы будуць разглядацца і вырашацца як на месцы, так і, у выпадку неабходнасці, пасля прыёму з прыцягненнем рэспубліканскіх органаў кіравання.

Напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" БЕЛТА правяло акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", у час якой паступіла каля 2 тыс. зваротаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.