Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2024, 12:27

Адкрыць базавы рахунак у банку для атрымання пенсіі або дапамогі можна да канца наступнага тыдня

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне, якія не паспелі адкрыць базавы рахунак у банку для атрымання пенсіі або дапамогі, могуць зрабіць гэта да канца наступнага тыдня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Базавы рахунак трэба адкрыць у адным з выбраных атрымальнікам банкаў. Гэта магчыма ў наступных банках: "Беларусбанк", "Пріорбанк", "Белаграпрамбанк", "Ашчадбанк", "Белгазпрамбанк", "Белінвестбанк", "Банк Дабрабыт", "Белзнешэканамбанк".

Таксама неабходна напісаць заяву аб пералічэнні сацыяльных выплат у банк.

У Мінпрацы нагадалі аб тым, што з 1 ліпеня змяняецца парадак выплат для атрымальнікаў, якія пражываюць у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і райцэнтрах. Размова ідзе аб пенсіях (для атрымальнікаў праз пошту), дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей (для атрымальнікаў праз пошту), а таксама дапамогах па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту (для атрымальнікаў праз пошту). У асноўным гэтыя выплаты будуць ажыццяўляцца праз банкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі