Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2024, 19:00

Адкрытая геаграфічная алімпіяда для школьнікаў пройдзе ў БДУ

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытая геаграфічная алімпіяда для школьнікаў "Radius iuventae" пройдзе з 16 па 30 сакавіка ў БДУ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітых вучняў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў, а таксама на папулярызацыю геаграфічнай навукі. Алімпіяда пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце.

Удзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя школьнікі незалежна ад класа. Праверыць веды могуць нават першакласнікі.

Алімпіяда ўключае два этапы. Першы завочны тур пройдзе 16 сакавіка ў рэжыме анлайн на сайце факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі (ФГіГ) БДУ. Выканаць тэст можна будзе ў любы час з 11.00 да 17.00. Моладзі прапануюць 50 пытанняў адкрытага і закрытага тыпаў па тэмах фізічнай, сацыяльнай, эканамічнай геаграфіі, картаграфавання, размяшчэння аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, індыкацыі, пабудовы дыяграм, эканоміка-геаграфічнай ацэнкі мясцовасці і інш.

Удзельнікі, якія пакажуць лепшыя рэзультаты ў першым этапе, дапускаюцца да праходжання другога. Ён пройдзе вочна 30 сакавіка на ФГіГ БДУ (вул. Ленінградская, 16). Вучням трэба будзе за паўтары гадзіны адказаць на 50 пытанняў практычнага, аналітычнага і разліковага характару, прадэманстраваць навыкі прасторавага мыслення і агульнатэарэтычныя веды па геаграфіі.

Пераможцаў вызначаць у кожнай узроставай катэгорыі. Яны атрымаюць дыпломы і памятныя прызы. Вынікі алімпіяды падвядуць у гэты ж дзень.

Арганізатарам алімпіяды выступае ФГіГ БДУ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі