ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2020, 14:23

АДКБ плануе ў 2021 годзе пачаць перагаворы па ўключэнні сваіх міратворцаў у ААН

Станіслаў Зась. Фота з архіва
Станіслаў Зась. Фота з архіва

16 кастрычніка, Віцебскі раён /Кар. БЕЛТА/. АДКБ плануе ў гэтым годзе завяршыць неабходную прававую работу па ўключэнні сваёй міратворчай місіі ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, заявіў журналістам генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны сакратар адзначыў, што адзін з перспектыўных напрамкаў развіцця міратворчых сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы - удзел іх у аперацыях пад эгідай ААН. "Вялікая работа праведзена падраздзяленнямі Сакратарыята Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, мы атрымалі там падтрымку. Цяпер вядзецца работа па карэкціроўцы нашага заканадаўства пад стандарты міжнароднай арганізацыі. Думаю, у гэтым годзе завершым прававую работу і ў наступным пачнём канкрэтныя перагаворы па ўключэнні міратворчай місіі ў ААН", - адзначыў Станіслаў Зась.

Ён нагадаў, што галоўная мэта АДКБ - умацаванне і падтрыманне міжнароднага міру і рэгіянальнай бяспекі не ваеннымі сродкамі, а палітычнымі. Для гэтага ёсць добра падрыхтаваныя падраздзяленні, якія могуць вырашаць міратворчыя задачы, ствараць умовы для раз'яднання канфліктуючых бакоў, пачатку перагаворнага працэсу і ў цэлым наладжвання міру.

"У нас адпрацавана ўся неабходная прававая база для правядзення міратворчых аперацый і сфарміраваны адпаведныя сілы і сродкі. У АДКБ агульная колькасць міратворцаў складае 3,6 тыс. чалавек з усіх краін-удзельніц. Яны добра падрыхтаваны, вялікая частка ваеннаслужачых гэтых падраздзяленняў маюць вопыт удзелу ў міратворчых аперацыях", - дадаў Станіслаў Зась.

Генеральны сакратар АДКБ таксама падкрэсліў, што цяпер у парадку дня не стаіць пытанне падключэння міратворцаў АДКБ да ўрэгулявання сітуацыі ў Нагорным Карабаху. Да вырашэння сітуацыі прыцягнуты непасрэдна Арменія і Азербайджан і краіны Мінскай групы АБСЕ.

Сёння ў Віцебскім раёне завяршылася камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Непарушнае братэрства - 2020". У манеўрах удзельнічалі кантынгенты дзяржаў - членаў АДКБ, аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ, паліцэйскія (міліцэйскія) сілы і выратавальныя падраздзяленні. Агульная колькасць удзельнікаў вучэння склала больш за 900 чалавек, было задзейнічана звыш 120 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку беспілотныя лятальныя апараты і верталёты. Вучэнне праводзілася ў два этапы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі