Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2019, 10:38

Адказнае напаўненне інфармацыйнай прасторы здольна процістаяць фэйкам - эксперт

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узважанае і адказнае напаўненне інфармацыйнай прасторы здольна процістаяць распаўсюджванню фэйкавых навін. Такое меркаванне выказаў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Не існуе міністэрства праўды, няма ісціны ў апошняй інстанцыі. Мне здаецца, процістаяць гэтым пагрозам (распаўсюджванню фэйкавых навін. - Заўвага БЕЛТА) трэба ўзважаным і адказным напаўненнем інфармацыйнай прасторы, тым разуменнем падзей, што ёсць у людзей, якія прафесійна займаюцца тэмай і заслугоўваюць даверу. І тым самым павышаць інфармаванасць насельніцтва аб тым, што адбываецца, не патрабуючы ад іх падпарадкавання аднаму меркаванню", - лічыць Алег Макараў.

Як паведамлялася, указ нумар 49 "Аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў" быў падпісаны 12 лютага. У цэнтры ўвагі навукова-даследчай установы будзе правядзенне навуковых даследаванняў, вывучэнне тэндэнцый развіцця міжнародных, грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, даследаванне рызык і выклікаў у інфармацыйнай сферы. Інстытут зоймецца выпрацоўкай рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах, прыме ўдзел ва ўзгадненні распрацоўваемых дзяржаўнымі органамі дакументаў стратэгічнага планавання (дактрыны, стратэгіі, канцэпцыі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі