Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Прачынаецца з каронай на галаве, чысціць зубы, ідзе ў магазін, гатуе снеданне, спускаецца ў метро і, не здымаючы дыядэму, накіроўваецца ў спартзалу або на работу. Прыкладна так уяўляюць дзень пераможцы міжнароднага конкурсу "Топ сцюардэс-2023" Ганны Цітавец падпісчыкі ў сацсетках. Але яна ставіцца да гэтага з гумарам і прызнаецца: пасля атрымання тытула яе разглядаюць пад лупай і даволі часта робяць няправільныя высновы.
Пазнаёміўшыся з Ганнай бліжэй, мы зразумелі, у чым памыляюцца тыя, хто не ведае яе асабіста, чаму сцюардэсы могуць строіць свае планы максімум на тры дні і каму з экіпажа самалёта варта завесці сям'ю яшчэ да прыходу на работу ў авіякампанію.
"Сапраўдная бортправадніца ўсміхаецца да апошняга"
Пяць гадоў Ганна Цітавец уважліва сачыла за міжнародным конкурсам "Топ сцюардэс", пакуль у 2023-м не адважылася падаць заяўку. Так беларуская бортправадніца стала адной спачатку з тысячы ўдзельніц, затым - з 30 фіналістак. Гаворыць, што канкурэнцыя была моцная: усё ж "Топ сцюардэс" у РФ - самы папулярны жаночы конкурс пасля "Міс Расія". Праўда, адрозненні ў іх кардынальныя. "Топ сцюардэс" усё ж прафесійны конкурс, дзе замест дэфіле ў купальніках - выпрабаванні на стрэсаўстойлівасць, уменне паводзіць сябе ў аварыйных сітуацыях і аказваць першую медыцынскую дапамогу. Хоць, адзначае Ганна, і знешні выгляд адыгрывае далёка не апошнюю ролю. Урэшце, як і ў цэлым у яе прафесіі.
- Бортправаднік - першы чалавек, якога бачыць пасажыр, калі ўваходзіць у салон. Мы - твар авіякампаніі, а на міжнародных рэйсах - і краіны. Таму ўсё павінна быць ідэальна: стрыманы макіяж, прыбраныя валасы, форма - не вельмі аблягаючая, але і не аверсайз. Абавязковыя ўсмешка і добры настрой, нават калі ў асабістым жыцці адбываюцца непрыемнасці. Не дарма тут жартуюць: сапраўдная бортправадніца ўсміхаецца да апошняга. Наш абавязак - стварыць максімальны камфорт для пасажыра, у тым ліку псіхалагічны. Калі бачу сумнага чалавека на борце, абавязкова праяўлю да яго больш увагі. Прапаную чай, магу запрасіць і да нас на кухню - пабалбатаць. Заўсёды радуюся, калі пасажыру становіцца лягчэй на душы. Не раз, напрыклад, пасажырка, якая пасварылася з мужам, ужо выходзячы з салона самалёта, гаварыла мне: "Ганна, пасля нашай з вамі гутаркі вырашыла памірыцца з ім". Прыемна дапамагаць людзям у складаныя хвіліны, - прызнаецца сцюардэса.

Размовы па душы заўсёды розныя, але данесці Ганна спрабуе прыкладна аднолькавую думку: жыццё - адно, не трэба паводзіць сябе так, быццам у запасе іх яшчэ некалькі. Нібыта пасыл просты, але многім дапамагае перагледзець свае паводзіны.
"Адкачвалі ўсёй камандай"
За неабыякавасць Ганне Цітавец пасажыры часта гавораць дзякуй, прычым не толькі на словах, але і пісьмова - адпраўляюць падзякі ў авіякампанію. Сцюардэса атрымлівае іх усе, але некаторым радуецца крыху больш. Напрыклад, нядаўняй - ад пажылога мужчыны.
- Мы ўсёй камандай адкачвалі яго ў паветры. Як толькі самалёт узляцеў, у пасажыра рэзка падскочыў ціск. Адкрылі аптэчку, я аказала першую дапамогу, калі ён страціў прытомнасць. Кантралявалі потым яго ціск да самай пасадкі. Перахваляваліся за чалавека, зразумела. У палёце да таго ж высветлілася, што мужчына - інсулінавы дыябетык, а шпрыцы з лякарствам здаў у багаж і нікога са сцюардэс не папярэдзіў перад палётам пра асаблівасці свайго здароўя. А гэта трэба рабіць заўсёды. Таму што ў такіх выпадках мы знаходзім сярод пасажыраў медыка і садзім побач, - тлумачыць наша гераіня. - Увогуле, яго падзяцы, якую атрымала праз месяц пасля палёту, я асабліва ўзрадавалася - значыць, з чалавекам усё ў парадку, ён жывы.
Самыя любімыя рэйсы Ганны Цітавец - кароткія, у Маскву або Санкт-Пецярбург. У тым ліку і таму, што часта на іх лятаюць адны і тыя ж людзі. Гэтыя пасажыры для сцюардэсы ўжо як добрыя знаёмыя. Яна памятае асаблівасці кожнага: адзін п'е толькі чай з рамонкам, другі - выключна каву, трэці засынае яшчэ да ўзлёту, а чацвёрты любіць правесці час у паветры за размовай.
- Такі рэйс заўсёды праходзіць гладка, таму што я ведаю, чаго ад пастаянных пасажыраў чакаць. І яны да нас ставяцца з цеплынёй: прыносяць на борт цукеркі, каб пачаставаць усіх бортправаднікоў, абавязкова пацікавяцца, дзе я прападала, калі за апошнія тыдні мы не бачыліся. З перамогай у конкурсе вельмі многія павіншавалі. Да гэтага часу актыўна фатаграфуюцца са мной. Але самым вялікім сюрпрызам для мяне стала тое, што адна з пасажырак прыехала падтрымаць мяне на фінал "Топ сцюардэс". Прычым і мужа з сабой прывезла. Калі стала вядома імя пераможцы, яны падбеглі да мяне і крычалі: "Мы балелі за цябе! Мы верылі ў перамогу!" Я на той момант была так шакіравана сваім першым месцам, што спачатку не зразумела, хто гэтыя людзі. А потым успомніла: мы напярэдадні ляцелі разам у Маскву. Вельмі прыемныя былі іх віншаванне і тое, што фактычна незнаёмцы могуць так шчыра радавацца за мяне, - адзначае Ганна.
"Бортправадніца - гэта спосаб жыцця"
Пасля конкурсу ўвагі да пераможцы было шмат. Давала па некалькі інтэрв'ю ў дзень, а чарга са СМІ станавілася толькі больш. Некаторым даводзілася нават адмаўляць.
- Паколькі мяне запрашалі як пераможцу "Топ сцюардэс", то заўсёды прасілі надзець перад здымкамі карону. У выніку атрымалася, што апошнія пару месяцаў амаль усе відэа і фота ў маіх сацсетках былі менавіта ў ёй. Многім падпісчыкам гэта не спадабалася. Яны пачалі завальваць мяне каментарыямі ў духу: Цітавец і спаць, напэўна, кладзецца ў кароне. Вядома, перапалку рабіць не стала - гэта зусім не ў маім духу, я ва ўсіх сітуацыях захоўваю самавалоданне і пачуццё ўласнай годнасці. Але вось у самаіроніі адмовіць не змагла. Зняла жартоўнае відэа, заснаванае на ўяўленнях аба мне незадаволенай часткі падпісчыкаў: раніцай прачынаюся ўжо з каронай на галаве, чышчу ў ёй зубы, іду ў магазін... Па-мойму, атрымалася смешна. Асабліва калі ўлічыць, што за кадрам я даволі сціплая, а дыядэма, без уліку здымак, на мне была толькі раз - калі мне яе надзелі як пераможцы, - расказвае Ганна.

Дарэчы, галоўнай узнагародай у конкурсе "Топ сцюардэс" яна лічыць, вядома ж, не карону і раптоўную папулярнасць, а магчымасць прыцягнуць як мага больш увагі да любімай прафесіі.
- Мне піша вельмі шмат дзяўчат, якія цікавяцца, як стаць бортправадніцай, якія ёсць нюансы. Просяць расказаць маю гісторыю: якую ВНУ скончыла, як трапіла на кастынг у авіякампанію. Я ўсім тлумачу, што бортправаднік - гэта не толькі запіс у працоўнай кніжцы, гэта спосаб жыцця. Мне ўжо складана ўявіць сябе працуючай пяць дзён у тыдзень у офісе, напрыклад. Так, у сцюардэс таксама пяцідзёнка - Працоўны кодэкс адзін на ўсіх. Але выхадныя ў нас далёка не заўсёды выпадаюць на суботу і нядзелю. Я адчуваю асаблівае задавальненне, калі яны прыпадаюць, напрыклад, на панядзелак. Усе спяшаюцца на работу, а я магу дазволіць сабе паспаць даўжэй, - усміхаецца Ганна.
Тых, хто цікавіцца яе прафесіяй, яна папярэджвае: трэба быць гатовым не толькі да плаваючых выхадных, але і да таго, што планы ўдасца скласці максімум на тры дні. Менавіта на такі тэрмін рабочы графік вядомы дакладна. На месяц ён складаецца «ў простым алоўку» і часта мяняецца.
- Яшчэ раю дзяўчатам, якія хочуць стаць сцюардэсамі, наладзіць сваё асабістае жыццё яшчэ да паходу на кастынг у авіякампанію. Як толькі вы пачняце лятаць, зрабіць гэта будзе нялёгка. Хлопцам і мужам бортправадніц даводзіцца складана, у тым ліку з-за асаблівага графіка работы, вытрымліваюць далёка не ўсе. Думаю, нездарма сцюардэсы часта выходзяць замуж за пілотаў, бортправаднікоў або супрацоўнікаў аэрапорта. Магчыма, зразумець "лятаючых" могуць толькі такія ж, як яны самі, - лічыць гераіня.
"У пяць гадоў сказала: стану сцюардэсай"
Сама наша гераіня аб такіх тонкасцях адной з самых рамантычных прафесій у свеце, вядома ж, нават не здагадвалася, калі адпраўлялася на кастынг у "Белавія".
- Мая мама, даведаўшыся, што я яго прайшла, знайшла відэакасету 1989 года і сказала: "Глядзі, ты яшчэ ў пяць гадоў гаварыла: буду сцюардэсай. Як ведала!" На самай справе ў тым відэа не было нічога прарочага, на мой погляд. Я добра памятаю, чаму назвала менавіта гэту прафесію, калі выхавальнік спытала ў дзяцей з маёй групы: а кім вы хочаце стаць? Па-першае, усе дзяўчынкі як адна пажадалі стаць фотамадэлямі - тады гэта было модна, а паўтарацца я не хацела. Па-другое, ужо тады разумела, што век фотамадэлі кароткі. А па-трэцяе, бортправадніцы мне здаваліся такімі ж прыгожымі, як фотамадэлі. Усяго гэтага мне тады было дастаткова, каб вызначыцца з выбарам, - усміхаецца Ганна.
Пра будучую прафесію яна мела вельмі далёкае ўяўленне нават напярэдадні кастынгу. Прызнаецца: да таго, як стаць часткай экіпажа самалёта, наогул ні разу не лятала. А прабавацца ў бортправаднікі пайшла ў асноўным па цікавасці. Па ўсіх параметрах яна падыходзіла ідэальна, акрамя аднаго.
- Больш за ўсё я перажывала за тое, што мой вестыбулярны апарат не пройдзе выпрабаванне. Мяне ўкалыхвала ўсюды: у поездзе, у машыне. Баялася, што самалёт не стане выключэннем. Але калі ў час праходжання медкамісіі мяне раскруцілі на спецыяльным крэсле, высветлілася, што дарэмна хвалявалася. І сапраўды, на борце мяне не ўкалыхвае, - удакладняе Ганна.
Бортправадніцай яна стала ў 21 год, адразу пасля заканчэння інстытута замежных моў. Там у дасканаласці авалодала французскай, на высокім узроўні - англійскай мовай.
- Калі паступала, думала, што стану перакладчыкам. Тады гэта была модная прафесія, таму што прадугледжвала падарожжы, знаёмствы з новымі людзьмі, культурай іншых краін. Але да заканчэння ВНУ перакладчыкаў стала вельмі шмат. Зразумела, што трэба падумаць пра іншую сферу. Пра кастынг у бортправадніцы даведалася выпадкова. Настолькі моцна хвалявалася перад ім, што ў выніку пайшла да прыёмнай камісіі апошняй, хоць на ўсіх экзаменах звычайна першая. Мне задавалі шмат розных пытанняў, але адно я запомніла асабліва добра: якую сваю рысу характару вы лічыце слабай? Я адказала, што пунктуальнасць: заўсёды прыходжу своечасова і потым чакаю ўсіх. Члены камісіі рассмяяліся, таму што не чакалі такога. Праз тыдзень мяне запрасілі на работу, - расказвае Ганна Цітавец.

Вось ужо 10 гадоў яна "лятае ў аблоках". Гаворыць, што за гэты час зразумела: бортправаднік - прафесія складаная па большай частцы ў маральным плане. Але яна многаму вучыць: напрыклад, цярплівасці і роўнаму стаўленню да ўсяго.
- Мне зусім не важна, хто сядзіць у пасажырскім крэсле - знакамітасць або канваіруемы, які правёў за кратамі 30 гадоў і ляціць паміраць на радзіму (а такое ў маёй практыцы было). Усіх абслугоўваю аднолькава добра, дапамагаю шчыра. Яшчэ наша прафесія вучыць знаходлівасці - гэта дапамагае разрадзіць канфліктную абстаноўку. Памятаю, пасажыр патрабаваў, каб я ў момант яго абслужыла, хоць гэта было немагчыма. Ён сказаў: "Ды вы ведаеце, хто я? Вы тут працуеце апошні дзень!" Я з усмешкай адказала, што ўжо думала пра змену прафесіі, і прапанавала чаю. Пасажыр усміхнуўся, канфлікт вычарпаў сябе, - успамінае Ганна.
Бортправаднікам даводзіцца няпроста і фізічна. Наша гераіня адзначае, што ў яе і калег даволі часта адбываецца выгаранне з-за начных рэйсаў, якія змяняюцца раннімі вылетамі.
- Гэта вельмі цяжка для арганізма, - адзначае Ганна Цітавец. - Таму ў бортправаднікоў водпуск 60 дзён у год. Я люблю браць яго зімой і лятаць у цёплыя краіны за вітамінам D. Звычайна выбіраю пляжны адпачынак, каб проста лежачы загараць. Катастрафічна не высыпаюся ў звычайным жыцці.
Дарэчы, перамога ў конкурсе натхніла яе прадоўжыць пісаць кнігу. Ганна закінула гэту справу з-за няхваткі часу. Але, вярнуўшыся з каронай "Топ сцюардэсы", прыняла рашэнне пісаць кожны дзень хоць па пары радкоў.
- Пакуль не ведаю, які атрымаецца ў выніку жанр, магчыма, фэнтэзі. Але цалкам дакладна гэта гісторыя будзе звязана з авіяцыяй. У кнізе знойдзецца месца бурнаму раману, які некалі здарыўся ў мяне з пасажырам. Сустракаліся чатыры гады. Але потым аказалася, што гэта жыццё і ў ім не ўсе мары здзяйсняюцца... Абяцаю, што кніга будзе вельмі цікавай, - усміхаецца Ганна. - У сцюардэс жыццё наогул сумным не бывае.
Галоўнай узнагародай у конкурсе "Топ сцюардэс" яна лічыць, вядома ж, не карону і раптоўную папулярнасць, а магчымасць прыцягнуць як мага больш увагі да любімай прафесіі.
Заданні на прафесійныя навыкі на конкурсе даліся Ганне Цітавец лёгка. Яна - дзеючы трэнер-інструктар на шэрагу паветраных суднаў, а гэта значыць, што ўсе яе дзеянні ў палёце даведзены да аўтаматызму. Таму ў час конкурсу больш перажывала за творчы нумар: да таго моманту яна вучылася іграць на барабаннай устаноўцы менш як паўгода.
- Атрымліваю велізарнае здавальненне ад таго, што пасля работы магу выйсці з вобраза сцюардэсы, надзець падраныя джынсы і сыграць на барабанах нешта моцнае накшталт песень Depeche Mode, адну з якіх і выбрала для творчай часткі конкурсу "Топ сцюардэс", - прызнаецца Ганна Цітавец.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Алена ІВАШКА, фота - Віталь ПІВАВАРЧЫК