Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2024, 14:16

АДГ, лічбавы суверэнітэт, захаванне гісторыі. Сустрэча з моладдзю, якая ўпершыню будзе галасаваць, прайшла ў БНТУ

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшлі сустрэчы са студэнтамі ў рамках інфармацыйна-асветнага праекта "Заліковая размова", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Студэнты архітэктурнага факультэта БНТУ 25 лютага будуць галасаваць упершыню. Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў на сустрэчы адзначыў, што праект "Заліковая размова" накіраваны на тое, каб маладыя людзі маглі расказаць пра тыя ці іншыя праблемныя моманты, якія непакояць моладзь. "Праект практычна за два гады паказаў сваю актуальнасць. Некаторыя пытанні, што ўздымаліся ў час яго правядзення, пазней уздымаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт падтрымлівае такія напрамкі", - звярнуўся да ўдзельнікаў першы сакратар ЦК БРСМ.

Ён звярнуў увагу, што Беларусь знаходзіцца на этапе электаральнай кампаніі - адзінага дня галасавання. "Мы разам з вамі будзем выбіраць дэпутатаў практычна ўсіх узроўняў - мясцовых, раённых, гарадскіх Саветаў і Палаты прадстаўнікоў. І сутнасць гэтага працэсу заключаецца не ў рэфармаванні палітычнай сістэмы, а хутчэй у яе аптымізацыі і ўдасканаленні. Пасля адзінага дня галасавання будзе сфарміраваны вышэйшы орган народаўладдзя ў нашай краіне - Усебеларускі народны сход", - нагадаў спікер. Ён таксама расказаў аб змяненнях у адзін з ключавых дакументаў стратэгічнага планавання Беларусі - Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, а таксама аб тых выкліках і пагрозах, якія паўплывалі на гэтыя змяненні.

Размова ішла і аб неабходнасці лічбавага суверэнітэту. Першы сакратар ЦК БРСМ адзначыў, што ў сацыяльных сетках, мэсэнджарах і інтэрнэце ў цэлым, дзе моладзь праводзіць значную частку свабоднага часу, ёсць шмат неправеранай, а часам і шкоднай інфармацыі. "Прадукты, якімі мы карыстаемся, распрацаваны не намі. Некаторыя з іх кітайскія, некаторыя - заходнія. Лічбавы суверэнітэт дазволіць нам распрацаваць аналагічны ўласны прадукт і генерыраваць свой кантэнт. Не для таго, каб цэнзураваць, а для таго, каб не дапусціць распаўсюджвання інфармацыі, якая наносіць шкоду", - падкрэсліў ён

У студэнтаў была магчымасць задаць пытанні Аляксандру Лук'янаву на розныя тэмы. Акрамя адзінага дня галасавання, студэнтаў цікавілі пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны, рэалізацыі творчага і навуковага патэнцыялу, грамадска-палітычная абстаноўка вакол Беларусі і шляхі развіцця нашай краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі