Сцяг Чацвер, 5 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2024, 17:39

Адбылася прэзентацыя мультымедыйнага спецыяльнага праекта БЕЛТА і ЦВК

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася прэзентацыя мультымедыйнага спецыяльнага праекта БЕЛТА, прысвечанага 35-годдзю з дня ўтварэння Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Над праектам некалькі месяцаў працавала каманда БЕЛТА. Сумесна з ЦВК праведзена сур'ёзная работа па зборы інфармацыі і архіўных фота. Усё гэта прадстаўлена ў праекце, які акумуляваў самую значную інфармацыю аб дзейнасці Цэнтрвыбаркама. На мультымедыйнай платформе таксама размешчаны эксклюзіўныя інтэрв'ю з Ігарам Карпенкам, Лідзіяй Ярмошынай, Наталляй Качанавай, Уладзімірам Канаплёвым, Рыгорам Васілевічам, Пятром Міклашэвічам, Валерыем Міцкевічам і іншымі.

"Гэта вялізны пласт работы. ЦВК у лічбах, у фактах, у фота, у людзях. Гэта не проста гісторыя Цэнтрвыбаркама, гэта гісторыя нашай краіны, нашых людзей, і ў прыватнасці - герояў нашага праекта, - адзначыла генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч. - Да стварэння мультымедыйнага спецыяльнага праекта, прысвечанага 35-годдзю з дня ўтварэння Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь маюць дачыненне практычна ўсе рэдакцыі БЕЛТА. Гэта сапраўды калектыўная работа: падрыхтоўка пытанняў да інтэрв'ю, відэаздымка і мантаж, гэта яшчэ і збор інфармацыі і падбор фота па тэмах, якія былі вызначаны сумесна з калегамі з Цэнтрвыбаркама".

Праект уяўляе сабой сем тэматычных раздзелаў. "Першы - гэта "Гісторыя развіцця ЦВК і выбарчай сістэмы" - гістарычная зводка па асноўных этапах функцыянавання Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, інфармацыя аб напрамках дзейнасці, аб тых, хто працаваў тут у розныя гады. Тут жа інтэрв'ю і фота. Другі раздзел - "Міжнародная дзейнасць" - расказвае аб міжнародных арганізацыях, удзельнікам якіх з'яўляецца Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь, аб рабоце ў гэтым напрамку, змяшчае інфармацыю па міжнародным (замежным) назіранні. Трэці раздзел прысвечаны "Прававой асвеце". Гэта важная інфармацыя аб праводзімай рабоце па прававой і палітычнай асвеце беларусаў па выбарчай тэматыцы, рабоце з моладдзю, праводзімых сустрэчах, канферэнцыях, мерапрыемствах", - падкрэсліла гендырэктар БЕЛТА.

"Чацвёрты раздзел расказвае аб рэферэндумах, праводзімых у краіне, тут храналагічная зводка па іх, статыстычныя і гістарычныя матэрыялы па кожным з рэферэндумаў, медыяўстаўкі. "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" таксама прадстаўлены асобным раздзелам. Ён прысвечаны ўсім выбарчым кампаніям, ад 1994 да 2025 года, - тут і даведачная інфармацыя, і ўспаміны, а таксама статыстычныя і гістарычныя матэрыялы па кожнай выбарчай кампаніі. Тут жа і ўнікальныя фота з архіваў БЕЛТА. А яны змяшчаюць сотні тысяч фатаграфій. Раздзел шэсць - гэта "Усебеларускі народны сход" - усё, што трэба ведаць пра гэты сёння ўжо канстытуцыйны орган, з інтэрв'ю, з фота, з лічбамі. У яшчэ адным важным блоку - "Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы дэпутатаў" - расказваем, як у краіне выбіралі Савет Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў, асобна гаворым пра АДГ, - дапоўніла Ірына Акуловіч. - Вось так коратка, ёміста, і, як нам здаецца, даступна мы выклалі 35-гадовую гісторыю ЦВК. Спадзяюся, гэты праект будзе цікавы не толькі з прафесійнага пункту гледжання - нам з вамі, але і дзякуючы такой падачы - са мноствам медыяэлементаў - стане крыніцай дакладнай і даступна выкладзенай інфармацыі для моладзі".

З сённяшняга дня праект аб ЦВК даступны на сайтах БЕЛТА і Цэнтрвыбаркама.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі