3 жніўня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Для Аляксандра Верамеева, ужо былога кіраўніка СУП "Палессе-Аграінвест", работа на пасадзе старшыні Петрыкаўскага раёна стане першай па-за родным прадпрыемствам. Кар'ерны ўзлёт адбыўся адразу на полі сельгаспрадпрыемства, на якім Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках рабочай паездкі знаёміўся з ходам сельгасработ, паведамляе БЕЛТА.
Як расказаў Аляксандр Верамееў журналістам, рашэнне кіраўніка дзяржавы для яго ў многім было нечаканым. "Дзякуй Прэзідэнту за назначэнне і давер", - сказаў ён.
З 1999 года ён працаваў у гэтай гаспадарцы і, можна сказаць, прайшоў усе прыступкі. Пачаў з загадчыка гаража. Потым быў інжынерам-механікам, намеснікам галоўнага інжынера па ахове працы, галоўным інжынерам, на пасадзе намесніка дырэктара курыраваў у тым ліку пытанні маркетынгу, пэўны час быў выконваючым абавязкі дырэктара. І больш як год таму ўзначаліў прадпрыемства.
Сакрэт паспяховай работы прадпрыемства, прызнаецца, просты. Гэта ўвага да пытанняў дысцыпліны і выкананне даручэнняў кіраўніцтва. "Усё на практыцы, з жыццёвага вопыту. І выкананне задач, якія ставіліся", - адзначыў Аляксандр Верамееў.
Адказваючы на пытанне аб пераемніку, сказаў, што кандыдатуру такога разглядаюць з ліку работнікаў прадпрыемства.
Кіраўніком дзяржавы пастаўлены задачы, каб і іншыя сельгаспрадпрыемствы ў раёне былі не горшымі, чым СУП "Палессе-Аграінвест". "У нас ёсць шэраг гаспадарак, якія малаэфектыўныя ў рабоце. Стаіць задача ўзбуйнення. Ёсць вытворчыя прадпрыемствы, якія могуць падтрымаць сельскую гаспадарку шляхам аб'яднання і ўлівання грошай у рэканструкцыю, будаўніцтва і вядзенне сельгасработ. У нас будуць разглядацца для ўзбуйнення гаспадаркі холдынга "Беларуськалій", гаспадарка Мазырскага НПЗ (СУП "Палессе-Аграінвест"). Застаецца яшчэ (у раёне. - Заўвага БЕЛТА) гаспадарка Кіраўніцтва справамі - "Агра-Ляскавічы". У раёне плануецца да 2026 года пакінуць 3 гаспадаркі, якія будуць займацца сельскай гаспадаркай", - расказаў новы кіраўнік раёна.
Ён падкрэсліў, што вопыт работы яго роднага прадпрыемства пад крылом Мазырскага НПЗ меў станоўчы эфект. Але галаўное прадпрыемства толькі спачатку аказала фінансавую падтрымку. На сёння мы навучыліся працаваць. І фактычна бягучая дзейнасць закрываецца грашамі выручкі за кошт прадпрыемства", - падкрэсліў Аляксандр Верамееў.
Новы кіраўнік раёна ўпэўнены, што так можна працаваць усюды. Галоўнае - жаданне і праца людзей.
"Добра, будзем лічыць, што з панядзелка ты старшыня райвыканкама. Але май на ўвазе - тут добрая гаспадарка. Не дай бог страціце. Таму паглядзі, хто будзе тут працаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы, узгадняючы кадравае рашэнне.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва ўсім раёне трэба зрабіць, як у гэтай гаспадарцы. "Я ведаю яго біяграфію. Мне далажылі. Я ж не спантанна. Ён мясцовы, вырас тут. Сапраўдны паляшук, якіх я вельмі люблю і паважаю, - сказаў Прэзідэнт. - Вядома, глеба ў іх не гродзенская і не тураўская (па ўрадлівасці. - Заўвага БЕЛТА). І вось такіх людзей трэба знаходзіць, якія не ныюць, не плачуць, а працуюць на тым, што ёсць".
Калі ўсё сапраўды атрымаецца, не выключана, што ў біяграфіі Аляксандра Верамеева з'явяцца і яшчэ больш адказныя пасады. Пакуль жа стаяць задачы правесці ў тэрмін і якасна пасяўную, падцягваць дысцыпліну і вынікі работы жывёлагадоўчых комплексаў і вырашаць многія іншыя задачы, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі кіраўніка раёна.
"Калі атрымаецца, восенню буду. Раскажаш, як ты пачаў працаваць. Паглядзі на кадры: хто застаяўся, хто хоча працаваць, хто - не. Як я заўсёды гавару, нельга разганяць людзей, нават калі ты разумееш, што іх трэба разагнаць. Трэба даць шанц чалавеку. Калі будзе патрэбна мая падтрымка, я гатовы", - даручыў перад ад'ездам кіраўнік дзяржавы.
"Трэба, каб ён вырас як мінімум да Івана Іванавіча (старшыня аблвыканкама Іван Крупко. - Заўвага БЕЛТА), каб мы яго назад забралі, а ён ужо разбіраўся з вобласцю", - акрэсліў патэнцыяльныя кадравыя перспектывы Аляксандр Лукашэнка.-0-