ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 3 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2021, 17:06

Ад вестыбюля да паяздоў: рэйды па захаванні масачнага рэжыму праходзяць у мінскім метро

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічнай падземцы з 13 кастрычніка інспектары службы бяспекі праводзяць раптоўныя рэйды па захаванні масачнага рэжыму. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб.

З моманту ўвядзення ў Мінску абавязковага масачнага рэжыму (рашэннем выканаўчых органаў улады) у метрапалітэне звярнулі ўвагу перш за ўсё на выкананне гэтага патрабавання самімі работнікамі, а таксама пасажырамі. Ім інспектары службы бяспекі каля турнікетаў настойліва рэкамендавалі надзяваць маскі (у тым ліку насіць іх правільна, каб павязка поўнасцю закрывала органы дыхання). І час ад часу праводзіліся ўнутраныя раптоўныя праверкі выканання масачнага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі.

"А з сённяшняга дня ў метрапалітэне сталі праводзіцца рэйды, у тым ліку раптоўныя, самымі вопытнымі інспектарамі службы бяспекі. Калі атрымліваецца выдзеліць найбольш адказных людзей для гэтай работы, яны ўдзельнічаюць у рэйдах не толькі на ўваходах, але і праходзяць па вестылюбях, станцыях, платформах, нават праязджаюць у паяздах. І настойліва рэкамендуюць пасажырам скарыстацца маскай", - сказаў Андрэй Дроб.

Ён сам сёння паўдзельнічаў у рэйдзе на першай і другой лініях. І быў прыемна здзіўлены тым, што пераважная большасць пасажыраў у падземцы ў ахоўных павязках, прычым многія ўжо заходзяць на станцыю ў іх, а не надзяваюць перад самым турнікетам. "Напэўна, больш за 90 працэнтаў ідуць у масках, а на другой лініі - тык і блізка да 98 працэнтаў. Носяць увесь час паездкі, а не як гэта часам было раней: прайшлі лінію кантролю, захацелася падышаць на платформе або ў паездцы - знялі. Бачылі часта такое раней і, вядома, нас гэта непакоіла. Але сёння было не так. І адзначу спакойную, добразычлівую рэакцыю тых нямногіх людзей, якіх прасілі надзець або паправіць на твары маску", - дадаў Андрэй Дроб.

Інспектары дзейнічаюць у прававым полі, але апелююць не толькі да дакументаў (пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 6 кастрычніка нумар 105), але і да пачуцця адказнасці за сваё здароўе і жыццё свайго асяроддзя. Зрышты, многія нават не чакалі напамінаў, проста заўважаючы здалёк правяраючага, адразу падцягвалі з барады на нос ахоўную павязку.

Дарэчы, так супала, што сёння ў сталічнай падземцы сваю праверку праводзілі і прадстаўнікі гарадской санэпідслужбы і ДП "Сталічны транспарт і сувязь", якія таксама адзначылі павышэнне адказнасці людзей. Іх праверкі праводзяцца рэгулярна і спантанна, такімі будуць і рэйды інспектараў службы бяспекі метрапалітэна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі